You are viewing the community [info]smi_by

Средства массовой информации Беларуси [entries|archive|friends|userinfo]
Средства массовой информации Беларуси

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Czasopis, 06/2012 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:56 pm]

kamunikat
Czasopis
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne
06/2012

Гайнаўскага інжынера Міколу Бушко я ведаю здаўна, яшчэ з тых часоў, калі беларускі рух быў паўнакроўнай з’яваю. Беларускае грамадска-культурнае таварыства не падала ў склератычнае здранцвенне. Арганізацыя пульсавала маладою энергіяй. Мікола запамятаўся мне сваімі арыгінальнымі прапановамі, побач іншага інжынера, Кастуся Майсені. Гэта была парка нашых маладых інтэлігентаў сярод тадышняга вясковага одуму, што ўліваўся ў гарадскую, мяшчанскую стыхію, тратуарны натоўп. Болей...

linkpost comment

Народная Воля, 85-86 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:55 pm]

kamunikat
Народная Воля
85-86

Адзін з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію “Белтэхэкспарт”, якая займаецца экспартам узбраенняў і ваеннай тэхнікі, таямнічаму расійскаму бізнесмену. Нагадаем, што неафіцыйна Пефціеў лічыўся самым багатым чалавекам Беларусі. Болей...

linkpost comment

Газета Слонімская, 23 (782) | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:52 pm]

kamunikat
Газета Слонімская
23 (782)

Сёлета жыхары прыгараднай вёскі Пятралевічы сутыкнуліся з вострай праблемай абмялення калодзежаў. У некаторых калодзежах вада знікла зусім, у іншых яе ўзровень апусціўся так, што вядро зачэрпвае разам з вадой донны пясок. Болей...

linkpost comment

Ніва, 2012/23 (2925) | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:51 pm]

kamunikat
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2012/23 (2925)

Напрыканцы красавіка, калі настаўніца Альжбета Раманчук вярнулася з мацярынскага водпуску, ёй абвясцілі, што з верасня 2012 года заступіць яе іншы спецыяліст па беларускай мове. Я магла спадзявацца такога, паколькі ў Чаромсе ў мяне было толькі шэсць гадзін і з за гэтага я атрымала працоўны дагавор на пэўны тэрмін. Паціху аднак верыла, што дапамогуць мне папоўненыя кваліфікацыі і жыццёвая сітуацыя, — кажа Альжбета Раманчук. Болей...

linkpost comment

Гомельскія Навінкі, Травень 2012-3 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:50 pm]

kamunikat
Гомельскія Навінкі
Жоўтая газетка на роднай мове
Травень 2012-3

КДБ сцвярджае, што міліцыянты затрымалі сапраўднага тэрарыста. Як паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі, мужчына быў затрыманы 24 мая каля 12.00 супрацоўнікамі МУС на месцы здзяйснення злачынства, якое кваліфікуецца па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК Беларусі (замах на ўчыненне акту тэрарызму). Болей...

linkpost comment

Беларусы ў свеце, 2012/05 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:42 pm]

kamunikat
Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
2012/05

23 траўня на сядзібу МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” завітаў старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў. У сваёй гутарцы ён расказаў пра праблемы, з якімі сутыкнулася ТБК пасля абвінавачвання ў экстрэмізме актывіста моладзевага клуба “Крывічы” Аляксея Кухты. Гэты канфлікт мы асвятлялі ў папярэднім нумары бюлетэня “Беларусы свету”. Як цяпер развіваюцца падзеі? – Спадар Алег, акрэсліце, калі ласка, як вырашаецца канфліктная сітуацыя паміж “Моладзевым клубам “Крывічы” і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці? Болей...

linkpost comment

Справаводства па-беларуску, Травень 2012-2 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:39 pm]

kamunikat
Справаводства па-беларуску
Тэматычны неперыядычны дадатак да газеты "Гомельскія Навінкі"
Травень 2012-2

Гульня беларускай каманды не радуе, але беларусы ўсё адно з'язджаюцца, каб падтрымаць сваіх. На матчы Беларусь-Францыя заўзятары віталі зборную як афіцыйнымі, так і нацыянальнымі сцягамі. Болей...

linkpost comment

Новы час, 22 (294) 2012 | Камунікат.org [Jun. 1st, 2012|09:37 pm]

kamunikat
Новы час
22 (294) 2012

На гэтым тыдні Беларусь чакае візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. З гэтай нагоды МУС старанна трэніруецца шукаць і абясшкоджваць тэрарыстаў. Свой галаўны боль — юных, смелых і незадаволеных — ужо ізалявалі з адвагай і доблесцю. Афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў статусе прэзідэнта ў Беларусь абмяркоўваецца ўжо два тыдні. Палітыкі-аналітыкі агучваюць свае прагнозы, перасцярогі і спадзяванні. МУС Беларусі таксама не спіць у шапку — ідуць вучэнні па пошуку ўяўных тэрарыстаў, што могуць замахнуцца на вяльможную асобу. Органы «бдят», і сваёй пільнай увагай, калі меркаваць па зробленых захадах, «уганаравалі» асобаў не драбнейшага маштабу. Болей...

linkpost comment

Новы час, 21 (293) 2012 | Камунікат.org [May. 28th, 2012|01:06 pm]

kamunikat
Новы час
21 (293) 2012

Напрыканцы мая Беларусь з афіцыйным візітам наведае зноўабраны стары кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўжо заявіў, што гэты візіт ёсць пацверджаннем значнасці сувязяў дзвюх дзяржаў. Каляпалітычнае кола тым часам пасмейваецца, што Уладзімір Уладзіміравіч едзе наведаць тэрыторыі, якія ўваходзяць у праграму па збору зямель Болей...

linkpost comment

Гомельскія Навінкі, Травень 2012-2 | Камунікат.org [May. 28th, 2012|01:05 pm]

kamunikat
Гомельскія Навінкі
Жоўтая газетка на роднай мове
Травень 2012-2

Сям’і гамельчука, чыё імя трапіла ў «інтэрнэт-тролінгавы» скандал, пагражаюць невядомыя. Жыццё інтэрнэт-троляў на першы погляд выглядае бесклапотным — сядзіш за камп’ютарам, правакуеш іншых карыстальнікаў, а пасля яшчэ і атрымліваеш за гэта грошы. Аднак ёсць і другі бок медаля. Болей...

linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]